Вітаю-вітаю!
Чарнавік правісеў месяц :) І такое апошні час часта са мною здараецца...
Як матываваць сябе пісаць часцей? Ці ёсць у гэтым увогуле нейкі сэнс? Можа было бы прасцей пакідаць тут проста фотаздымкі бяз подпісу? Але на гэта ёсць інстаграм, а блог для таго і існуе, каб пакідаць штосьці большае, чым проста бязлікі фотаздымак...
Цяпер такіх фотаздымкаў мільёны гуляюць па сеціве, але кожны з іх толькі для некалькіх чалавек штосьці азначае або значыць вельмі шмат...
Так і мае фотаздымкі і думкі тут прысвячаліся маме, а цяпер у мамы ёсць інстаграм і яна можа ўбачыць гэтыя фотаздымкі ў той самы момант, як я іх апублікавала. Ці ёсць сэнс працягваць весці гэты блог?!
Здаецца мне, што калі я пачала пісаць гэты аповед, то сэнс ёсць... Гэта як ліст сабе ў будучыню, які захоўвае ўспаміны, добрыя думкі, таму што пра "ня добрыя" лепш не пісаць і хутчэй забыцца на іх. А добрае і з цягам часу саграе лепш за гарбату і аўчыну :)
І хочацца мне захаваць мой навучальны працэс у маляванні, як я рухалася, што атрымоўвалася, а што не.
На жаль, амаль месяц выпаў з майго жыцця ў пляне малявання... Спадзяюся, што заўтра я буду ізноў маляваць :) А пакуль трынаццаты тыдзець з тэмай "Рыбы". Калі ласка!
Адзін з самых хуткіх тыдняў :) І самы найлепшы пакуль, на мой погляд. Усё ж рыбы і мора - стыхія, якая так гарманічна кладзецца на душу...

Рыбка "Каробачка". У акварыуме Лондану бачыла такую сапраўдную :) Прыгожая! Нават чорна-белы малюнак пакінула гэтай рыбкі, такая яна захапляльная для мяне атрымалася :) |
Адзін з самых хуткіх тыдняў :) І самы найлепшы пакуль, на мой погляд. Усё ж рыбы і мора - стыхія, якая так гарманічна кладзецца на душу...
Цудоўнага настрою і гармоніі!
No comments:
Post a Comment