Вітаю!
Пакуль я паспела напісаць гэты аповед і выкласці гэтыя фотаздымкі, у горад прыйшло лета :) Сапраўднае такое, з +22 цеплыні. А гэтыя фотаздымкі зроблемы ў дзень дажду, калі было вельмі халаднавата гуляць, і замест звычайнага шпацыру мы з мужам заходзілі ва ўсе крамы, якія сустракаліся па дарозе, каб трошкі сагрэцца і перачакаць дождж.
Але цеплыня была толькі часовай, а дождж так, як потым аказалася, не скончыўся да ночы, , таму вярталіся мы мокрымі, замерзлымі і з думкамі пра гарачы суп...
І вось у такія моманты ўся логіка і розум губляецца недзе па дарозе, здаецца, што яна адстае ад чалавека :) Таму што ў суп мы паклалі ўсё, што было ў лядоўні: замарожаны печаны селядзец, чырвоныя буракі, цыбулю, моркву, часнок і пюрэ з памідораў. Нават солі ў нас не было... Прысалілі сырам... І вось калі мы каштавалі, дагнала нас нашая логіка і розум, але тут просіцца слова "але". Таму што сапраўды гэта было смачна!!! Гэта было сапраўды вельмі смачна, сытна і адначасова вельмі лёгкая ежа. Я магу назваць гэты суп "селядзец пад шубай" у гонар вельмі папулярнай ў маёй сям'і салаты :)
Смачна, праўда, але паўтараць гэты вопыт, думаю, будзем толькі вось у такое надвор'е, іначай рука не падымецца так гатаваць у просты дзень :)
Ну і пара фотаздымкаў, якія сустрэліся па дарозе...
Півоні, сапраўдныя духмяныя півоні!
Квяточнага настрою!
І часу на ўсё!
Ну і смачных супоў,
якіх мне ў цывілізаванай краіне дужа не хапае, нажаль :)
No comments:
Post a Comment