2016-05-09

Чаму так, а не іначай?!

Дзень добры, панове :)
У чарнавіках ляжыць ужо шмат фотаздымкаў, якія хочацца паказаць і пра якія ёсць што расказаць.. Але ўсё так павольна рухаецца, а магчыма наадварот, што вельмі хутка бяжыць. Таму вось толькі цяпер, амаль месяц прайшоў, працягваю аповед пра падарожжа ў горад Гага, Галандыя.
Тут толькі мае дарагія знаёмыя, якіх мне пашчасціла сустрэць у садзе Кеўкенхов.
Запрашаю!


Я не прыхільнік заапаркаў, адкрытых фермаў або кантактных заапаркаў і такога падобнага. Мне шкада жывёл.
Я не набываю ні мяса, ні яйкі ў краме ўжо некалькі год. Я ведаю, як жывуць на прамысловых фермах жывёлы-птушкі, і мне іх вельмі шкада...


Але вось у гэтым парку для жывёлаў было зроблена максымальна добра і прадумана.
Па-першае, вялікая плошча. І шмат зялёнай травы і ежы.



Па-другое, у жывёлаў ёсць свая тэрыторыя, куды людзі не зайдуць і не будуць кранаць іх, калі яны, жывёлы, ня хочуць гэтага або баяцца. Яны проста сыходзяць туды і чалавек ня мае права туды ісці за імі.



Па-трэцяе, там увесь час знаходзіцца чалавек, які кантралюе, што адбываецца. І толькі ў яго на руках могуць знаходзіцца трУсы і куры :)



Канешне, няволя, яна і ёсць няволя. Але калі людзі думаюць пра жывёл, то гэта для жывёл азначае вельмі шмат. І выглядаюць яны добра, і адчуваюць сябе, я думаю, таксама лепш, чым у другім якім варыянце.


Вось гэтае маленькае казляня абсмактала ўсе мае пальцы :) Такіе маленькія зубкі мела ў роце, магчыма больш зубы рэзаліся, чым было галодным.



Ну і на дэсэрт засталіся парасяткі :) Такія яны былі тоўсценькія і маленькія. І вельмі прыгожыя!
І гэтая сустрэча, простае назіранне за жывёламі было нібы антыстрэсам, нейкім выратункам ад гораду і бегатні. Вось яны, капаюцца, певень спявае, казляняты скачуць па пяньках уверх-уніз і здаецца, што не існуе нічога больш значнага, чым вось так стаяць і глядзець на іхняе жыццё...
Знікаюць думкі, знікаюць пачуцці, становішся адзіным цэлым, таму што сваё жыццё становіцца таксама падобным на іхняе, дзе чалавек працуе на працу, каб пракарміцца, а яны "працуюць" каля талеркі, у зямлі для таго ж самага. Усё мы аднолькавыя, проста хтосьці больш парася, а хтосьці больш на казу падобны :)


Пасля такіх сустрэч і знаёмстваў большы смутак надыходзіць... Толькі цяжка сказаць, чаму так адбываецца...
Цудоўнага настрою, сонечнага надвор'я!
Ужо амаль лета! Амаль-амаль...
Я нават паспела абгарэць на сонцы, але гэта зусім другі аповед :)

No comments:

Post a Comment