2016-04-29

Шыць сабе не забаронiш

Вiтаю! 
Школа, у якой я цяпер навучаюся, мае мастацкі накірунак. Тут людзі малююць у розных техніках і разнастайнымі матэрыяламі, займаюцца керамічнымі вырабамі, гравюрай, працуюць са шклом. Ёсць зала для заняткаў з тэкстылем і фотаздымкамі.
Амаль кожны тыдзень прыязджаюць новыя людзі, якія праводзяць навучанні і паказваюць-раскаўваюць пра сваю асабістую працу-творчасць.
У маёй групе, якая проста вывучае агульнаадукацыйныя прадметы, праводзяцца прыблізна раз на месяц-два тэматычныя тыдні: быў тыдзень працы са шклом, два разы-два тыдні я працавала з гравюрай. Апошні тыдзень будзе - курс фотаздымку.
Па выходных я хадзіла на шыццё з поўсці, сапраўднай авечай поўсці! :) І на прадзенне з воўны. Цікавае было навучанне.
Акрамя гэтага кожны вечар-выходныя любы вучань можа самастойна працаваць у класах-майстэрнях. На месцы можна адразу набыць неабходныя матэрыялы, акрамя нітак і тканін, на жаль :)
І вось я скарысталася такой магчымасцю і сшыла сабе шорты :) І шчаслівая, як ня ведаю хто, таму што выкрайку рабіла сама па сваім памеры і "селі" яны як нельга лепш!


Прыгожых шортаў, цудоўнага настрою і смачных кулічоў!
Ну і Вялікоднага надвор'я :)

No comments:

Post a Comment