2016-04-29

Пра посуд

Добрай ночы!
Уся стужка рускамоўнага інстаграму і блогаў запоўненая кулічамі і яйкамі :) І гэта зразумела, адно з самых смачных святаў надыходзіць...
У сваім вясковым жыцці я бы таксама займалася прыбіраннем да Вялікдня. Але я думаю, што ўсё ідзе так, як павінна. І кожны раз, калі штосьці змяняецца, гэта дае магчымасць нам параўнаць тое, што было, з тым, што мы маем. І кожны раз можна ўбачыць і добрае, і кепскае. Нажаль, як у мінулым, так і ў сучасным :)
Але я зусім пра іншае хачу напісаць. Амаль месяц прайшоў з моманту майго наведвання аднаго музею ў Осла, Нарвегія. Сказаць па праўдзе, шыконы музей. Люблю я такія наведваць, таму што з карцінамі складана, не заўжды падаюцца яны :)
А вось з посудам, рэчамі побыту, мэбляй зусім іншая рэч. Вельмі здораўскія трапляюцца экспазіцыі :)

Я не магу цяпер узгадаць, але магчыма такія вось прыгожыя крышачкі я бачу ўпершыню. Так яны прыгожа выкананы і падабраны пад посуд. Я хадзіла і толькі крышачкі гэтыя фатаграфавала :)))








Такая раскоша! І такія зусім маленькія дэталі, проста неверагоднае мастацтва!









Акрамя крышачак уразілі гэтыя фігуры, якія прывезены з Егіпту і налічваюць некалькі соцен год да н.э. Магчыма і больш, дакладна ня памятаю.



Кітайскі посуд, таксама вельмі старажытны. І вось адна незаўважная дэталька, а ўсё змяніла.


Здаецца мне, што ў гэтым адназначна штосьці ёсць...



Гуляючы па сеціве колькі год таму, знайшла блог жанчыны з Аўстраліі. І вось там было столькі вось такога посуду у выглядзе капусты. І так гэта было прыгожа! Мне адразу захацелася набыць штосьці падобнае, але магчымасці ў Беларусі знайсці штосьці такое не было, а замаўляць з ітсі было вельмі дорага. І вось так гэта і засталося толькі на малюнках...
І вось цяпер, гуляючы па Осла, дзе вельмі шмат сувенірных крамаў, прыгожых крам з посудам, у якіх часта сустракаюцца гэтыя "капусты", я зразумела, што ўсё гэта пустое. І што ў гэтым няма аніякага сэнсу. Мы мелі ўсё, што хацелі... Ну добра, амаль, але не адчувалі таго шчасця, якое думалі, што атрымаем, набываючы нейкія рэчы. І вось цяпер, апошні год прыблізна, мы не набываем нічога. Больш за тое, мы прадалі ўсё, што мелі. Ну добра, амаль усё. І здавалася бы, мы павінны пачаць усё наноў, ствараць нейкі дабрабыт... Але цяпер мы маем добрую навуку... І дзякуючы гэтаму набылі за гэты час толькі пару лыжаў-відэльцаў па смешным кошце на барахолцы :) І ўсё, увесь наш дабрабыт :)
Таму ўсё гэта, на самай справе, ня грае а ніякай ролі ні ў жыцці, ні ў шчасці. І гэта вельмі важна разумець, я думаю.


А капуста, яна і ёсць капуста. Сакавітая, зялёная і прыгожая...




Застаецца толькі пажадаць шчасця, сапраўднага, не матэрыяльнага і 
цудоўнага настрою :)
Ну і кулічоў! Вялікіх, духмяных і смачных :)

No comments:

Post a Comment