2014-11-08

Выстава архідэй у Менску, або ўражанні дню (чацвер, лістапад-06-2014). Частка першая

Вітаю!
Вось ужо другі дзень спрабую закачаць фотаздымкі ў блог, каб падзяліцца ўражаннямі і прыгажосцю выставы архідэй, якая праходзіць у Менску 6-9 лістапада.
Але такі ў нас "цудоўны" інтэрнэт, што нават навіны складана чытаць, ня тое, што фотаздымкі закачваць.
Таму буду ў двух частках пра архідэі, і асобна пра выставу слуцкіх паясоў, якая пачалася ў Нацыянальным мастацкім музеі на вул. Леніна, 20.


Канешне, чакала я ад выставы большага. Але ўжо як ёсць: вельмі шмат было архідэй проста на продаж. Гэта звычайныя архідэі, якія можна ўбачыць у квяточных крамах. Магчыма, у "Акропалісе" Вільні больш розных гатункаў, чым было тут...



Але было прыемна пахадзіць, пагледзець.
Быў стэнд з архідэямі з прывавтных калекцый. Адзінае, што ў ім не спадабалася, гэта як ён быў аформлены. Некаторыя архідэі былі на такой вышыні, што нармальна разгледзець кветку было не магчыма.



Вось гэтая белая з кропелькамі архідэйка спадабалася мне больш за ўсё!
Ну і проста фотаздымкі тых кветак, што зацікавілі...




















Пра сняданак пісаць ня буду :) Кветкі і толькі кветкі на гэтым тыдні :)
Цудоўнага суботняга вечару!

No comments:

Post a Comment