Калісьці, яшчэ да цяжарнасці, я назбірала мноства рэцэптаў, якія хацела прыгатаваць. Але часу заўжджы не хапала на іх. І вось яны пераехалі ў Нарвегію. Трэба нешта з гэтым стосам папер рабіць. І вось я іх перабірала сёння, выкінуць шкада, многа цікавага... Вырашыла гатаваць і выкідаць. І калі рэцэпт добры, то захоўваць у сшытак.
Гэтае печыва атрымалася сухаватым, бо я не паклала цукар. 110 гр. Там быў мёд у рэцэпце. Замест цукру я дадала дадатковых 100 гр разынак. Такое, канешне, не прадаць :) Але папіць з гарбатай добра :) Таму рэцэпт пераехаў у сшытак, са зменамі - без цукру.
Аўсянае печыва (з цукрам)
- 280 гр аўсяных шматкоў
- 200 гр ц.з.мукі
- 95 г мёду
- 130 г масла
- 110 г цукру
- 1 малая лыжка соды
- 1 малая лыжка ванільнага экстракту
- 3 вялікія лыжкі вады
- 100 г разынак або гарэхаў
Аўсяныя шматкі прабіць блэндэрам, не ў муку, але і трошкі змалоць. Змяшаць з мукой.
Мёд з маслам, цукрам растапіць, дадаць соду і ваніль. Сода пачне шыпець, гэта добра. Змяшаць з мучной сумесю. Дадаць разынкі або гарэхі. Сфармаваць пячэнькі-шарыкі, трохі сціснуць.
Пекчы ў духоўцы пры 160°С каля 15 хв.
Думаю, што з цукрам, яны трохі паплывуць, але нашыя, якімі былі, такімі і засталіся.
Рэцэпт, здаецца, з інстаграму, са старонкі vickybakery. Але я не ўпэўнена. 5 год прайшло :)
No comments:
Post a Comment