2023-02-07

Супны дзень



 Сёння ў школе гатавалі супы. Пяць розных: памідорны, грыбны, шпінатны, французскі з цыбулі і з ракаў.

Самы цікавы па смаку атрымаўся з ракаў. Дакладней, з ракавай галавы, гародніны, каньяку і булёну... Потым былі дадзены сырыя жаўткі і вяршкі... Вельмі смачна! Незвычайна! "Абаджаю" гатаваць новыя рэцэпты. Асабліва, калі не я выбіраю, што прыгатаваць.

А потым была сустрэча з кухарам, які атрымаў шмат розных узнагарод і трымае рэстаран з Мішленаўскаю зоркаю. Сакрэт просты: буць смелы і рабі тое, што любіш больш за ўсё! І вучыся кожны дзень чаму-небудзь новаму. Спрабуй новае!

Пайшла ў краму пасля школы і купіла чорны корань на суп. Ніколі з яго не гатавала, здаецца. І сочыва з руж балгарскіх. І пасту з каштанаў... Ці не занадта многа сёння новага мне 😁 Але так цікава! Ажно хочацца скакаць...

Цудоўны быў дзень!

Заўтра іду ў рэстаран каштаваць меню гэтага кухара. Студэнты маёй школы разам з ім будуць гатаваць. Чакаю-чакаю! Шкада, што не я буду гатаваць. Гэта толькі для маладых, а я, аказваецца, ужо не такая маладая ў 32 гады... Алкаголь мне без пашпарта не прадаюць, а усё цікавае праходзіць міма. Годы і эмігранцтва, як не круці, маюць вялікае значэнне...

А яшчэ сёння амаль не купіла патэльню-рондаль на зніжцы.... Каторы дзень хаджу думаю... У школе так зручна ў такім гатаваць. І супы, і соўсы, і гарніры... Шыкоўная патэльня! Трэба яшчэ падумаць.

Добрых думак і новых смакаў!  

No comments:

Post a Comment