Столькі прыгожага посуду трапляецца на вочы апошнім часам. Трэба было толькі адно свята прыгожа падаць ежы, як хочацца прыгажосці кожны дзень...
З ніткамі тое самае. Скончыла жылецік з махерам. Марыла пра такі ня першы год. І вось звязала за тры дні, не магу нарадавацца. І накупіла нітак яшчэ... Але ўсіх колераў, што былі ў краме. Цяпер думаю, мне што, трэба 10 жылетаў?! Пра што я думала, калі іх набірала... Але прыгожа. Калі нават будзе 10 аднолькавых, то я іх з задавальненне буду насіць :)
Надвор’е мяняецца часта. То мароз, то дождж. І толькі я запляную канькі, як пачынаецца дождж... І што думаць на гэты конт :)
Такія вось справы. Адзнакі я атрымала добрыя, новы семестр ужо пачаўся. Вельмі цікавы, апошні.
Добрай зімы і канькоў 💃
No comments:
Post a Comment