2022-12-07

32

 







Дзень народзінаў ужо тыдзень таму скончыўся, а пішу толькі сёння. Бо калі яшчэ, як не ў хворым стане. Іначай часу няма. Практыкі, праца, хатнія справы...

Танцы нашыя скончыліся хутка, бо ездзіць пасля працы аўтобусам ці роварам было вельмі складана. І час мой на аповеды таксама скончыўся разам з імі. Але сёння пра дзень народзінаў.

Духмяныя ліліі мая любоў. Я памятаю ў дзяцінстве маме дарылі такія, бо ейны дзень народзін - гэта сезон лілій і гладыёлусаў ❤ Я бы тады не паверыла, што такое багацце можна атрымаць у падарунак таксама ў снежні. Так прыемна!

Торт быў шыкоўны. Падрыхтоўвала цэлы тыдзень. Гэта быў чызкейк "снікерс" з кнігі Вікі Мельнік "Чызкейк унутры". Ужо ня першы рэцэпт з ейных кніг і, як заўжды, вельмі смачна! Асабліва пасля дзевяцігадзіннай змены амаль у начы... Што можна лепшага пажадаць?! 

Такі вось дзень народзінаў! Смачны і прыгожы. Гарманічны. Ніякіх чаканняў і крыўдаў, што яны не збыліся.... Напэўна, проста на гэта болей няма часу 🤭

Нават ялінка ў нас ужо была і сышла, бо хутка асыпалася. Чакаем Калядаў цяпер, каб новую ставіць.

Смачных тартоў і прыемных водараў вам у гэтым марозным снежні! ❄☃️⛄🌨🎄

No comments:

Post a Comment