2022-10-31

Кастрычнік













Працоўная машынка - амаль майго ўзросту - 30 год.


Апошні фотаздымак - сягодняшні. Апошні дзень кастрычніка. Цэлае дрэва гэтых сухіх гартэнзій стаіць побач з пясочніцай у нашым двары. Так прыгожа і незвычайна адначасова. Нібы штучны.

Кастрычнік прынес столькі новага! Новыя сустрэчы, новая праца, новыя ўражанні...

Хэлоўін і кексы, такія смачныя, з белай чакалядай. Нават гарбуз парэзалі. Думала, на суп пойдзе. Але ён зацвіў хутчэй, чым надышло гэтае свята. Вось думаю, елку заранёў купляць усё ж ня варта. Таксама не дастаіць...

Дзіця кухара ў пясочніцы таксама кухарыць. У лесе кухарыць. Просіць дастаць "інгрэдыенты" кожны раз, як сядае есці. Таму што нават бутэрброд гатуецца з "інгрэдыетаў". Ой, люблю не магу! І песню цяпер спяваем: Воран крача - сыру хоча😁 як тут не любіць (і не рагатаць, як конь)....

І вось усё гэта перамяшанае са стомленасцю і нейкай бессэнсоўнасцю. І я проста ня ведаю, што рабіць...

Светлага лістапада, якім бы цёмным ён не здаваўся!

No comments:

Post a Comment