2022-09-27

Cream rolls


Як мне падабаюцца кнігі з рэцэптамі... Мне здаецца, што гэта найлепшы падарунак у свеце. Паліцы з кнігамі - мой любімы прытулак апошнім часам. Гартаю, зачытваюся, пляную... Дзе ўзяць час, каб прыгатаваць усё, што спадабалася :)

Рэцэпт гэтых трубачак я знайшла ў кнізе пра кухню Афганістана. Мне падабаецца, што цяпер у кнігах ня проста спіс рэцэптаў, а часта перад рэцэптам ёсць яго гісторыя: што за рэцэпт, адкуль, чаму ён важны, чаму ён у гэтай кнізе... Цікава. Ня проста спіс, а чыесьці ўспаміны і пачуцці. Тым болей хочацца прыгатаваць і пакаштаваць...

У мяне ў галаве таксама апошнім часам толькі ежа, ежа, ежа... Калі не гатую, то думаю, што бы такого яшчэ прыгатаваць, а калі ем, думаю, як палепшыць, што дадаць... Апошнім часам - гэта значыць апошнія гады тры :) Так час праляцеў, неверагодна. Паспець бы прыгатаваць усё...

Смачна есці таму, хто бы тут ня быў :)

No comments:

Post a Comment