2022-12-19

Ялінка














Хуткія фотаздымкі ўначы...

Пахучая, вялікая, сапраўдная...

Сушаныя аранжыкі прыемна здзівілі. Нібы шкляныя. Так прыгожа выглядаюць!

Нават падарункі некаторыя прышлося падарыць, бо цярпення не хапіла бы ў мяне чакаць, калі іх прыйдзе час дарыць.

Заўтра і паслязаўтра выстаўленне адзнакі ў школе. Страаааааашна! Спадзяюся, усё пройдзе добра!

І вакацыі. Доўгачаканыя. Наплянавала столькі ўсяго смачнага. Хутчэй бы пачаць!

Такія справы!

Прыемнага тыдню і чароўнага настрою!

2022-12-07

32

 







Дзень народзінаў ужо тыдзень таму скончыўся, а пішу толькі сёння. Бо калі яшчэ, як не ў хворым стане. Іначай часу няма. Практыкі, праца, хатнія справы...

Танцы нашыя скончыліся хутка, бо ездзіць пасля працы аўтобусам ці роварам было вельмі складана. І час мой на аповеды таксама скончыўся разам з імі. Але сёння пра дзень народзінаў.

Духмяныя ліліі мая любоў. Я памятаю ў дзяцінстве маме дарылі такія, бо ейны дзень народзін - гэта сезон лілій і гладыёлусаў ❤ Я бы тады не паверыла, што такое багацце можна атрымаць у падарунак таксама ў снежні. Так прыемна!

Торт быў шыкоўны. Падрыхтоўвала цэлы тыдзень. Гэта быў чызкейк "снікерс" з кнігі Вікі Мельнік "Чызкейк унутры". Ужо ня першы рэцэпт з ейных кніг і, як заўжды, вельмі смачна! Асабліва пасля дзевяцігадзіннай змены амаль у начы... Што можна лепшага пажадаць?! 

Такі вось дзень народзінаў! Смачны і прыгожы. Гарманічны. Ніякіх чаканняў і крыўдаў, што яны не збыліся.... Напэўна, проста на гэта болей няма часу 🤭

Нават ялінка ў нас ужо была і сышла, бо хутка асыпалася. Чакаем Калядаў цяпер, каб новую ставіць.

Смачных тартоў і прыемных водараў вам у гэтым марозным снежні! ❄☃️⛄🌨🎄

2022-11-07

Нечаканка








Адныя нечаканыя падзеі адбываюцца... Напрыклад, сёння, на танцах, а мы па панядзелках жа ходзім з дзіцём на танцы. Хтосьці танчыць, а хтосьці піша блог. Дык вось я думаю, што напішу ізноў што-небудзь, а тут запрасілі бацькоў завітаць у залу і паглядзець, як жа дзеці танчаць. І што вы думаеце, маё дзіця проста ляжала на падлозе, пакуль усе танчылі 🙃 напэўна, яму больш цікава глядзець за іншымі, чым самому танчыць... А можа чалавек проста стаміўся ўжо за гэты даўгі панядзелак 😴

У іншы дзень кажу дзіцю, трэба цыбулі пачысціць... І чысцілі мы разам і нават амаль без слёзкаў абышлося, што дзіва.

А ў горадзе ўжо ва ўсю чакаюцца Каляды. Цукерак навезена, цацкі з’явіліся... Такая прыгажосць, што хочацца ўсё скупіць, толькі елка такая ў хату ня змесціцца, на якую ўсе цацкі павесіць 😁

Вось такія справы!

А ў вас як справы, многа нечаканак заўважылі? 

2022-10-31

Кастрычнік













Працоўная машынка - амаль майго ўзросту - 30 год.


Апошні фотаздымак - сягодняшні. Апошні дзень кастрычніка. Цэлае дрэва гэтых сухіх гартэнзій стаіць побач з пясочніцай у нашым двары. Так прыгожа і незвычайна адначасова. Нібы штучны.

Кастрычнік прынес столькі новага! Новыя сустрэчы, новая праца, новыя ўражанні...

Хэлоўін і кексы, такія смачныя, з белай чакалядай. Нават гарбуз парэзалі. Думала, на суп пойдзе. Але ён зацвіў хутчэй, чым надышло гэтае свята. Вось думаю, елку заранёў купляць усё ж ня варта. Таксама не дастаіць...

Дзіця кухара ў пясочніцы таксама кухарыць. У лесе кухарыць. Просіць дастаць "інгрэдыенты" кожны раз, як сядае есці. Таму што нават бутэрброд гатуецца з "інгрэдыетаў". Ой, люблю не магу! І песню цяпер спяваем: Воран крача - сыру хоча😁 як тут не любіць (і не рагатаць, як конь)....

І вось усё гэта перамяшанае са стомленасцю і нейкай бессэнсоўнасцю. І я проста ня ведаю, што рабіць...

Светлага лістапада, якім бы цёмным ён не здаваўся!

2022-10-25

Пра скаргі



Вітаю!

Я тут такое "вынайшла" для сябе, аказваецца! Звычайна я проста скардзілася, як мне не хапае часу, а потым рашыла перастаць і пачаць неяк гэты час шукаць. І вось цяпер мы вышываем разам. Канешне, гэты чалавек малы хоча мне дапамагаць вышываць мой малюнак, а не сваю аднаразовую талерку з дзіркамі. Часам мы нават дамаўляемся, што кожны вышае сваё. Але не заўжды...




Тое самае я рашыла рабіць са спортам і ёгай. І ведаеце што? Часам мы займаемся ёгай 5 разоў на дзень. Раздрукавала малюнкі Гапчынскай з пінтэрэсту. Люблю не магу!


Цяпер я скарджуся, што спорту ў маім жыцці часам замнога😁

А ў вас якія скаргі?

Добрага тыдню і смачнага Хэлоўіну! Мы ўжо кексы-прывіды гатавалі ў школе. Такія смачныя👻 


2022-10-10

Прыгажосць у кожным дні










 Часам я ізноў заўважаю жыццё вакол, спыняюся, атрымоўваю асалоду і фатаграфую. Пакуль толькі на тэлефон, але камэру ўжо хочацца даставаць часцей, толькі я не паспяваю за гэтым жаданнем...

Добрага працоўнага тыдню і прыгажосці восені 🍁