2016-04-29

Пра посуд

Добрай ночы!
Уся стужка рускамоўнага інстаграму і блогаў запоўненая кулічамі і яйкамі :) І гэта зразумела, адно з самых смачных святаў надыходзіць...
У сваім вясковым жыцці я бы таксама займалася прыбіраннем да Вялікдня. Але я думаю, што ўсё ідзе так, як павінна. І кожны раз, калі штосьці змяняецца, гэта дае магчымасць нам параўнаць тое, што было, з тым, што мы маем. І кожны раз можна ўбачыць і добрае, і кепскае. Нажаль, як у мінулым, так і ў сучасным :)
Але я зусім пра іншае хачу напісаць. Амаль месяц прайшоў з моманту майго наведвання аднаго музею ў Осла, Нарвегія. Сказаць па праўдзе, шыконы музей. Люблю я такія наведваць, таму што з карцінамі складана, не заўжды падаюцца яны :)
А вось з посудам, рэчамі побыту, мэбляй зусім іншая рэч. Вельмі здораўскія трапляюцца экспазіцыі :)

Я не магу цяпер узгадаць, але магчыма такія вось прыгожыя крышачкі я бачу ўпершыню. Так яны прыгожа выкананы і падабраны пад посуд. Я хадзіла і толькі крышачкі гэтыя фатаграфавала :)))








Такая раскоша! І такія зусім маленькія дэталі, проста неверагоднае мастацтва!









Акрамя крышачак уразілі гэтыя фігуры, якія прывезены з Егіпту і налічваюць некалькі соцен год да н.э. Магчыма і больш, дакладна ня памятаю.



Кітайскі посуд, таксама вельмі старажытны. І вось адна незаўважная дэталька, а ўсё змяніла.


Здаецца мне, што ў гэтым адназначна штосьці ёсць...



Гуляючы па сеціве колькі год таму, знайшла блог жанчыны з Аўстраліі. І вось там было столькі вось такога посуду у выглядзе капусты. І так гэта было прыгожа! Мне адразу захацелася набыць штосьці падобнае, але магчымасці ў Беларусі знайсці штосьці такое не было, а замаўляць з ітсі было вельмі дорага. І вось так гэта і засталося толькі на малюнках...
І вось цяпер, гуляючы па Осла, дзе вельмі шмат сувенірных крамаў, прыгожых крам з посудам, у якіх часта сустракаюцца гэтыя "капусты", я зразумела, што ўсё гэта пустое. І што ў гэтым няма аніякага сэнсу. Мы мелі ўсё, што хацелі... Ну добра, амаль, але не адчувалі таго шчасця, якое думалі, што атрымаем, набываючы нейкія рэчы. І вось цяпер, апошні год прыблізна, мы не набываем нічога. Больш за тое, мы прадалі ўсё, што мелі. Ну добра, амаль усё. І здавалася бы, мы павінны пачаць усё наноў, ствараць нейкі дабрабыт... Але цяпер мы маем добрую навуку... І дзякуючы гэтаму набылі за гэты час толькі пару лыжаў-відэльцаў па смешным кошце на барахолцы :) І ўсё, увесь наш дабрабыт :)
Таму ўсё гэта, на самай справе, ня грае а ніякай ролі ні ў жыцці, ні ў шчасці. І гэта вельмі важна разумець, я думаю.


А капуста, яна і ёсць капуста. Сакавітая, зялёная і прыгожая...




Застаецца толькі пажадаць шчасця, сапраўднага, не матэрыяльнага і 
цудоўнага настрою :)
Ну і кулічоў! Вялікіх, духмяных і смачных :)

Шыць сабе не забаронiш

Вiтаю! 
Школа, у якой я цяпер навучаюся, мае мастацкі накірунак. Тут людзі малююць у розных техніках і разнастайнымі матэрыяламі, займаюцца керамічнымі вырабамі, гравюрай, працуюць са шклом. Ёсць зала для заняткаў з тэкстылем і фотаздымкамі.
Амаль кожны тыдзень прыязджаюць новыя людзі, якія праводзяць навучанні і паказваюць-раскаўваюць пра сваю асабістую працу-творчасць.
У маёй групе, якая проста вывучае агульнаадукацыйныя прадметы, праводзяцца прыблізна раз на месяц-два тэматычныя тыдні: быў тыдзень працы са шклом, два разы-два тыдні я працавала з гравюрай. Апошні тыдзень будзе - курс фотаздымку.
Па выходных я хадзіла на шыццё з поўсці, сапраўднай авечай поўсці! :) І на прадзенне з воўны. Цікавае было навучанне.
Акрамя гэтага кожны вечар-выходныя любы вучань можа самастойна працаваць у класах-майстэрнях. На месцы можна адразу набыць неабходныя матэрыялы, акрамя нітак і тканін, на жаль :)
І вось я скарысталася такой магчымасцю і сшыла сабе шорты :) І шчаслівая, як ня ведаю хто, таму што выкрайку рабіла сама па сваім памеры і "селі" яны як нельга лепш!


Прыгожых шортаў, цудоўнага настрою і смачных кулічоў!
Ну і Вялікоднага надвор'я :)

2016-04-27

Вітаю :)

Эх, як даўно мне хацелася што-небудз напісаць, але не было магчымасці...
І вось зусім выпадкова села ў класе за кампутар, знайшла тут расейскую раскладку і вырашыла, што калі яна тут была да мяне, то беларуская таксама павінна быць :) І вось я магу пісаць...
Сказаць па праўдзе, сказаць ёсць што, але я ня думаю, што гэтым ёсць сэнс дзяліцца :)))) Я вельмі скрытны чалавек. А вось проста пра надвор'е, пра думкі было бы цікава, тым больш што мая шведская пакуль не дазваляе мне дэтальна распавядаць свае навіны, на жаль.
Што я заўважыла за сабою, дык гэта як я будую сказы на расейскай або беларускай, калі размаўляю ўвечары са сваякамі :)))) Там, дзе раней дзеясловы не былі патрэбны, я спрабую туды паставіць. Карацей, гэтыя месяцы навучання не прайшлі дарэмна.
Трошкі самотна тут і адзінока, пачалася такая прыгожая пара, а я тут, а магла бы быць на сваёй вёсцы, назіраць за наваколлем, вырошчваць расаду... Карацей, магло быць усё як звычайна і прадказальна, а цяпер у маім жыцці прадказальнасці пакуль няма, што таксама добра, я думаю. Незвычайна, лепш пасуе тут.
Але за вучобай час ляціць незаўважна. І кожны раз, калі самота надыходзіць, я бяру граматыку шведскай мовы і чытаю, і праз пару гадзін ні самоты, ні адзіноты... Карацей, добры выратутак гэта для мяне :)
Хутка Вялікдзень, але ні пра кулічы, ні пра яйкі я нават не ўзгадваю, таму што тут Вялікдзень прайшоў, а толькі для сябе рабіць штосьці няма жадання.
Матуля мая збіраецца пекчы смачныя булкі з разынкамі ў печы... Эх... Ня лёс-ня лёс-ня лёс...


Цудоўнага настрою, 
смачнага Вялікдня, 
цеплыні і радасці!!!
А мне - граматыку ў рукі і толькі граматыку...

2016-04-22

Göteborg, Sverige

Hejsan! 
Цi маеце Вы жаданне прагуляцца па адным прыгожым шведскiм горадзе? 
Вясна, прыгожы я будынкi i нiякiх слоу :) няма часу i  лiтар :)
Калi ласка! 
















Цудоўных выходных i вясенняга надвор'я!
😊😊😊 

2016-04-17

Гартэнзii

Вiтаю-вiтаю!
У мяне засталiся яшчэ фотаздымкi :) таму калi ласка!


Неверагоднага памеру гартэнзii,  большыя, чым мая галава :)



I фантаснычныя колеры...





Прыемнага настрою i вясенняга надвор'я :)
У мяне тут вясеннiя дажды, успамiны, ну i вучоба, канешне :))))

2016-04-11

Бэз у канцы сакавiка

Добрай ранiцы! 
Здараецца, што можна перанесцiся на некаторы час у будучыню :)
Вось адтуль гэты бэз, галандскi, магчыма не такi духмяны, як у нас у траунi, але вельмi прыгожы.  Калi ласка!










Вясенняга настрою i сонечнага надвор'я :)