2015-07-12

Слаістае печыва з марэлямі

Вітаю!
Марэлі гэтым годам трапляюць фантастычныя, магчыма, проста большы выбар, дзе іх можна набыць.
Вось мы і ямо іх у розных выглядах: і салата, і пірагі, і проста свежыя, канешне. І вось просты і хуткі рэцэпт слаістага печыва з гэтай цудоўнай садавінай...
А які водар быў...
Ніжэй толькі рэцэпт.


Што і як:

  • пачак слаістага цеста - тоненька раскатаць, парэзаць на трохвугольнікі
  • мука - каб прысыпаць стол падчас працы з цестам
  • свежыя марэлі - памыць, парэзаць на кавалкі, прысыпаць цукрам, калі кіслыя. Дадаць ч.л. цынамону, перамяшаць. Выкладаць на кавалкі цеста, скручваць з шырокага боку. Выкласці на бляху, прысыпаную мукой.
  • яйка змяшаць з 1 л. смятаны або малака. Узбіць відэльцам. Пэнзлікам змазаць зверху печыва, прысыпаць цукрам.
Галоўнае, дачакацца, пакуль астынуць, іначай можна апячы рот, як зрабіла я :)))))

Вельмі смачна пахне гэтае печыва, і ня толькі пахне, вельмі смачнае і сакавітае. Таму лепшых фотаздымкаў не атрымалася зрабіць, печыва хутка скончылася :)))
Цудоўнага настрою і лёгкага працоўнага тыдні!
І смачных марэляў, самы сезон цяпер :)

No comments:

Post a Comment