Вітаю-вітаю!
Я так ужо сумавала па блогу :) Нічога такога, чым можна было падзяліцца не адбывалася... Можна сказаць, што шэрасць надвор'я перанеслася на мяне і я стала такой жа шэрай, як і наваколле. Справы, вучоба, хвароба, нейкія непрыемныя пытанні па гаспадарцы адцягвалі ўвесь час. Які тут можа быць настрой на штосьці прыгожае і смачнае:)
І вось сёння ў нас +5, усё цячэ, чорныя плямы ўжо выглядаюць з-пад снегу, у паветры лёгкі водар вясны (і гэта ў пачатку апошняга месяцу зімы, думаеце Вы:) Але настрой памяняўся, захацелася колераў, смакаў і прыемных водараў цяпер, а не пазней, не па календары...
Набыла новыя зялёныя талеркі. Муж у адказ купіў сабе слоўнікаў :) Вось так мы і змагаемся адзін з адным: ён з маімі талеркамі, а я з ягонымі слоўнікамі. Палічак ні на першае, ні на другое ў хаце ўжо не хапае...
Што да сняданку, то можна падумаць, што ён салодкі, тлусты і зусім не сняданак, а дэсэрт. З аднаго боку, магчыма, так і ёсць. Але атрымалася гэтая страва зусім не салодкай, а лёгкай за кошт пюрэ з хурмы. І карыснай! Глядзіце рэцэпт...
Што і як:
Цеста

Таму запрашаю на смачны сняданак:
аўсяна-грэчнева-мігдальныя вафлі з хурмой і шакаладам
Набыла новыя зялёныя талеркі. Муж у адказ купіў сабе слоўнікаў :) Вось так мы і змагаемся адзін з адным: ён з маімі талеркамі, а я з ягонымі слоўнікамі. Палічак ні на першае, ні на другое ў хаце ўжо не хапае...
Што да сняданку, то можна падумаць, што ён салодкі, тлусты і зусім не сняданак, а дэсэрт. З аднаго боку, магчыма, так і ёсць. Але атрымалася гэтая страва зусім не салодкай, а лёгкай за кошт пюрэ з хурмы. І карыснай! Глядзіце рэцэпт...
Што і як:
Цеста
- 1 шклянка мукі (палова шклянкі аўсянай мукі, палова шклянкі грэчневай мукі);
- 5 хатніх яек (курачкам кожны дзень дзякую :);
- 1 ст.л. карычневага цукру;
- 150-180 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы;
- 2-3 ст.л. змеленых блэндэрам мігдальных гарэхаў
Яйкі перапяшаць з цукрам, можна ўзбіць у пену. Дадаць мяккае сметанковае масла, перамяшаць да аднароднага стану. Дадаць муку і гарэхі. Замясіць цеста.
Пекчы на разагрэтай вафельніцы.
З гэтага цеста атрымліваецца 10 штук, апошнія дзве самыя вялікія :)

Для шакаладу:
- змяшаць у каструльцы 2 ст.л. какава, 1 ст.л. карычневага цукру, 4 ст.л. малака;
- паставіць на нагрэў і пастаянна варочаць лыжкай, пакуль не растворыцца цукар (некалькі хвілін);
- затым зняць з нагрэву, дадаць 15-20 г сметанковага масла. Перамяшаць лыжкай, каб масла растаяла.
Асобна ў блэндэры змалоць дзве хурмы.
І можна снедаць :)
Ад такіх колераў жыццё становіцца больш прыемным :)
Галоўнае, што ўсё вельмі проста і смачна...
І ёсць з кім змагацца... за талеркі... ну і за слоўнікі :) Так жа значна весялей!
Цудоўных выходных і сонечнага настрою!
No comments:
Post a Comment