2013-08-03

Тканіна, на якой можна друкаваць

Вітаю шаноўнае спадарства:)
Я прапала так надоўга ў пошуках ежы:) Або лепш сказаць у яе загатоўцы: варэнні, саленні. А потым Дні Народзін, замовы. І вось пакуль гэта ўсё яшчэ не скончылася...
Рэчы, якія былі зроблены і не сфотканы па-трошкі прадаюцца, большасці няма чаго і фоткаць.
Але вось з'явілася адна цікавая рэч у нашай краме, якую я не магу не паказаць тут.
І час знайшла, усё пачакае:)
Гэта цудоўная тканінка, на якой можна друкаваць у хаце звычайнай струменнай друкаркай. Пра яе я пісала, калі пісала пра падушачкі. Тут.
Пару слоў пра тканіну:
 Тут бачная плёначка, на якой трымаецца тканіна. Гэтую плёначку перад выкарыстаннем трэба зняць.






Тканіна, на якой можна друкаваць звычайнай струменнай друкаркай! Усё, што жадаеце - малюнкі, фоткі або тэкст!
- 100% бавоўна;
- мяккая;
- не губляе колеру;
- сьветаўстойлівая;
- можна мыць і чысьціць;
- можна прышываць (усе тыпы) або прыклейваць прасам (тып CJ 66/2000).
Ня трэба асобага абсталяваньня, чарнілаў або праграмы - проста друкуйце ўсё, што жадаеце! Сваю фотку, узор, дызайн, надпіс - абмежаваньняў няма. Ідэальна для творчасьці і асабістых арыгінальных ідэяў!
Вось некалькі прыкладаў выкарыстання тканіны:















Асабіста я вельмі задаволеная, што ёсць такая тканіна. Яна дазваляе ствараць цудоўныя рэчы, не чакаючы паштовых адпраўленняў з тканінамі, ярлычкамі. Мне вельмі зручна было проста раздрукаваць свае фірмовыя ярлычкі і прышываць іх да рэчаў, выбіраючы колеры, якія трэба.
Тое ж самае і з малюнкамі, друкую цікавы малюнак і вось добрая торба гатовая:) Прасцей не прыдумаеш.
Пры мыцці тканіна не ліняе, малюнак трымаецца добра. Пакуль  не спрабавала выкарыстоўваць тканіну, якую можна прыклеіць прасам. Мне неяк прасцей было шыць. Але ў планах ёсць ідэі, так што хутка напішу і пра іх.
Падрабязней пагледзець можна ТУТ.
Поспехаў і цудоўных выходных:)

No comments:

Post a Comment