2015-07-13

Маленькі Тор

Тут Тору пара месяцаў, 2012 год...
Яшчэ расейская мова ў мяне, але сабаку вучылі на беларускай :) І "ко мне" і "рядом" сабака ня ведае :)
Прыемнага прагляду :)

2015-07-12

Рыська і Тор

Вось я раней пісала, што кот наш баявы. Якраз відэа гэта пацвярджае :))))
Сакавік 2013, на вуліцы дождж, пусцілі ў хату, а пасля да ночы прыбіралі пакой. Пасля гэтага :) больш не пускалі :) Ніколі :) І вельмі добра! Цяпер гляджу і думаю, як мы ўвогуле маглі трымаць яго ў хаце. А, памятаю, не было плоту ў нас, і каб сабака не бегаў па вёсцы і не палохаў суседзяў прыходзілася трымаць у хаце... Тут яму яшчэ няма году, прыблізна 8-9 месяцаў.
На сённяшні розум нікога ў хату і не пусціла бы, ні ката, ні сабаку. Нізавошта!
Так добра, калі ў кожнага ёсць свой куток на вуліцы: у Тора вялізная буда і некалькі сараеў, дзе мог спаць. А ў Рыські крыша лазні і цяпліцы, дзе вельмі-вельмі цёпла ў любы час :)
Цудоўнага прагляду!

Шыншыла і крокус, здаецца 2012 год


Тор-падлетак і шыншыла



Мае качаняткі!

Як сказала мая свякроў, жыццё працягваецца. І вось я думаю, што жыццё блогу таксама можна працягнуць :) Спадзяюся, што гэтае жыццё будзе ня меньш цікавым.
Пакуль пра штосьці асаблівае няма чаго расказаць, а вось паказаць тое, што было раней можна. Адзін з галоўных плюсаў пераезду - хуткі інтэрнэт...
Таму калі ласка :) Мае мелькія качаняткі - травень 2015, пара дзён пасля нараджэння.


Прыемнага прагляду!

Слаістае печыва з марэлямі

Вітаю!
Марэлі гэтым годам трапляюць фантастычныя, магчыма, проста большы выбар, дзе іх можна набыць.
Вось мы і ямо іх у розных выглядах: і салата, і пірагі, і проста свежыя, канешне. І вось просты і хуткі рэцэпт слаістага печыва з гэтай цудоўнай садавінай...
А які водар быў...
Ніжэй толькі рэцэпт.


Што і як:

  • пачак слаістага цеста - тоненька раскатаць, парэзаць на трохвугольнікі
  • мука - каб прысыпаць стол падчас працы з цестам
  • свежыя марэлі - памыць, парэзаць на кавалкі, прысыпаць цукрам, калі кіслыя. Дадаць ч.л. цынамону, перамяшаць. Выкладаць на кавалкі цеста, скручваць з шырокага боку. Выкласці на бляху, прысыпаную мукой.
  • яйка змяшаць з 1 л. смятаны або малака. Узбіць відэльцам. Пэнзлікам змазаць зверху печыва, прысыпаць цукрам.
Галоўнае, дачакацца, пакуль астынуць, іначай можна апячы рот, як зрабіла я :)))))

Вельмі смачна пахне гэтае печыва, і ня толькі пахне, вельмі смачнае і сакавітае. Таму лепшых фотаздымкаў не атрымалася зрабіць, печыва хутка скончылася :)))
Цудоўнага настрою і лёгкага працоўнага тыдні!
І смачных марэляў, самы сезон цяпер :)

2015-07-04

Вітаю!

Пісаць і штосьці тлумачыць няма настрою...
Лепш вось гэтае відэа паглядзіце :) Цудоўная песня і смешныя эмоцыі вядучых, адзін з якіх пераможца Эўрабачання 2015.


Цудоўнага прагляду :)
І жыццё працягваецца, як сказала мая свякроў.
Жыццё працягваецца...