Я думаю, што ў кожнай хаце ні адно ўжыванне ежы не абыходзіцца без галоўнага дзеяча - хлеба. Але, на жаль, у крамах цяпер вельмі-вельмі цяжка знайсці смачны хлеб без розных штучных даданняў.
Я прапаноўваю Вам звярнуць увагу на вельмі добрую кнігу:) Гэта не рэклама, а простая парада. Таму што якасную інфармацыю вельмі цяжка знайсці. А я выпадкова яе знайшла:) Вось, калі ласка:)
Фоткі зцягнула з сецівы, не было часу сфоткаць сваю кнігу.
Кнігу багатая на карысную інфармацыю пра рознае печыва, цеста, хлеб на заквасцы. Вельмі якасныя фотаздымкі. Ды і сама кніга вялікая і тоўстая:)
Наконт закваскі для хлеба: вельмі падрабязна апісана. Я ўжо год пяку хлеб у хаце толькі на заквасцы. Рэцэпт майго хлеба я знайшла таксама ў сеціве. Але ён амаль не адрозневаецца. Хлеб атрымоўваецца "наздраваты" (як на дражджах), духмяны. Вельмі смачны. Пасля яго хлеб з крамы не купляем увогуле:)
А які водар стаіць у хаце, калі пячэцца хлеб:) Мммм, смаката!
З гэтай кнігі я пякла пірог з грушамі і малінай. Атрымалася смачна, толькі ўпрыгожыла пірог на свой лад:)
А вось спасылка на саму пякарню, яна месціцца ў Аўстраліі. Тут

Смачна есці:)