Лета прыйшло... Школа скончылася, праца пачалася, а на душы ня ясна што і як з гэтым жыць... жаданні мае спаўняюцца самым незвычайным чынам: хацела я прачынацца рана? Хацела. Калі ласка, каля 4.30 прачынаюся і еду на працу на 5.30. Хацела я хутчэй любую працу, абы заробак? Калі ласка, абы праца хутка знайшлася, толькі я на яе ездзіць не хачу, бо там няма гатоўкі, а толькі выкладаў паўфабрыкаты, даглядай сталы, мый посуд - адным словам кармі сняданкам... Хацела я круасаны гатаваць? Вельмі Хацела, і цяпер хачу навучыцца... Калі ласка, кожны день пяку гэтыя круасаны з замарожаных Загаловак... усё выходныя на працы, затое не вячэрнія змены.... Але дзіця свайго раніцою не бачу, ня ведаю, чым ён снедаў, у якім настроі прачнуўся.... І ці так я хачу жыць гэтае жыццё? Калі мы з’язджалі з Беларусі, то маё ўяўленне было прыблізна такім: стаць кім-небудзь па прафесіі. Ну вось, кім-небудзь я ўжо стала, пакуль не зразумела кім.... І так сумна на душы, што я ня ведаю куды бегчы ад гэтага суму...
А на вуліцы лета, пікнік ў нас, на балконе кветкі і маліны з сунічкамі. Спрабую залячыць сваю душу, але слабавата атрымоўваецца... неяк я згубілася ў гэтай спешцы...