2023-03-04

Вясна

 

Нас заваліла снегам, які за ноч прымярзае, а за дзень растае. І так нязручна ездзіць роварам у школу, што жах проста. Часам здаецца, што галава адваліцца... Але вясны ўжо хочацца. 

Я ўжо напісала сабе "вясенні спіс" справаў. І вось гэтыя кветачкі адныя з першых. Хачу зрабіць іх вяночкам на сцену. Калядныя вяночкі ўжо паздымала, час Вясны :)

Школы засталося два тыдні і потым практыка. І ўсё. Дыплём у рукі і на працу. Вось гэтыя два тыдні складаныя. Тэсты, заданні, усё паспець. А практыку таксама трэба перажыць - новы рэстаран, новыя людзі, вячэрнія змены... А мне здаецца ўсё, што я яшчэ не гатовая, я не давучылася, як я там буду... Турбуюся. Як будзе дзіцё без мяне...

Супакойваю, што гэта толькі шэсць тыдняў. Шэсць тыдняў з надзеямі застацца на працу, бо трэба працу шукаць... эмігранту прасцей за ўсё застацца вось так пасля практыкі, бо іначай ня ясна што можа свяціць. Таму трымаю кулачкі, каб добры калектыў быў, шмат новага і цікавага.

І кветачак накруціць паспець 😁



Добрай Вясны!

2023-03-01

Люты прайшоў...

 





















Такі месяц цікавы! Столькі новага я паспрабавала.

Сонца з’явілася нарэшце.

Пампушкі з часныком на заквасцы.

Файны месяц!

Вышыванкі і пацеркі. Як я даўно хацела паспрабаваць і не знаходзіла часу. Цяпер у заплечніку заўжды які-небудзь праект і кожная вольная хвіліна з творчасцю ў руках 💜

Добрай вясны!