2016-06-24

Осла, бывай!

Амаль месяц прайшоў з таго часу, як мы пакінулі Осла і Ар'енг.
Але ўспаміны засталіся, а з імі засталіся фотаздымкі. І сёння ў мяне ёсць трошкі часу, каб выкласці фотаздымкі і распавесці тое-сёе пра іх :)
Таму, калі ласка, запрашаю ў парк атракцыёнаў Tusenfryd...

 

Калі я правільна зразумела, то назва парку звязаная з казуркай "тысяча ножак". І ў самім парку ёсць нават хатка ў вялізным штучным дрэве, дзе гэтая самая "тысяча ножка" жыве. І там так прыгожа зроблены і паліцы для кніг, і печка, і посуд. Карацей, усё для дзетак.
Парк вялікі і вельмі шмат розных атракцыёнаў. Больш падрабязна пра яго можна пагледзець тут.
 Мы жа з мужам пачалі з простага...
Для мяне гэта было перадапошнім :) Таму што сам парк знаходзіцца на гары, вакол горы і круціць там так добра, што я вырашыла хопіць з мяне каруселі... а потым і чоўна :) 
Човен - гэта быў атракцыён, у якім сядаеш у човен і цябе цягне ў гару па вадзе, на такі добры пад'ём, а рымянёў аніякіх няма :)))) і затым на хуткасці шпуляе ўніз у ваду... Карацей, пасля гэтага я вырашыла, што толькі на машынкі магу схадзіць, а больш ні-ні :))))))
 
Муж жа мой не абмінуў ні адзін атракцыён, ну толькі дзіцячыя засталіся...
І нават больш таго, да асноўнага квітку, які дае магчымасць цэлы дзень катацца на ўсіх атрыкцыёнах без абмяжаванняў. Нават па акцыі можна было атрымаць другі дзень бясплатна. Дык ён набыў яшчэ квіток на асобны атракцыён...  
 
Сутнасць у тым, што на чалавека апрануюць камбез, які фіксуе тулава. Прычапляюць гэтага гора-чалавека да тросу і цягнуць у гару (на фотаздымку вышэй мой муж вісіць, а злева  - гэта вышыня, нажаль, ня ўся змясцілася). Дык вось гэтая вышыня можа метраў 20, а можа і 30. Я ня ведаю дакладна. Дык вось падымаюць чалавека, а потым ён там вісіць і павінен сам пацягнуць за шнурок, каб упасці ўніз... Калі б я была там, мяне бы прышлося здымаць кранам, бо я нізавошта не пацягнула бы за гэты шнурок!
Пакуль чакалі ў чарзе, я кожны раз памірала, калі хтосьці падаў з гэтай вышыні. Адзін раз прыйшлося адысці з накірунку, па якім чалавек ляціць, бо ляцеў мужчына ва ўзросце і пачаў крычаць... Дзіка проста крычаць! Дык я пабаялася, каб са штаноў у яго што-небудзь ня выпала мне на галаву. Але ўсё абышлося :)
А вось тут бачная вышыня, з якой чалавек падае.
 
 
Далей былі проста розныя амерыканскія горкі на розных хуткасцях і з самымі неверагоднымі выкрутасамі. Дзеці пішчалі і станавілі ізноў і ізноў у чэргі.
Самае здораўскае ў гэтым парку, што можна купляць абанемент на сезон і катацца кожныя выходныя і гэта будзе каштаваць танней, чым квіток на адно наведванне.
  
 
 
Ну а гэта мой герой дню перад пачаткам атркцыёну: кола, якое круціцца і падымаецца ўверх-уніз, як малаток. У дзетак абутак спадаў :) А ў мяне быў жах :) Карацей, лепш бы я сядзела ў хаце і ела марозіва за гэтыя грошы :)))
 
А я хадзіла, здымала відэа і шукала, куды ж гэта мне ўшчаміцца...
Адзін з варыянтаў :) 
 
 
На наступны дзень мы проста гулялі па горадзе.
Знайшлі прыгожы ружовы каштан. Упершыню такое бачу :) 

Але прыгожа!!!


Прагуляліся да каралеўскага палацу. Там такая вуліца прыгожая, зачыненая для праезду машын і на ёй стаяць сталы-парасонікі кавярняў, рэстарацый. Можна сядзець, піць гарбату, частавацца чым-небудзь смачным... Але дорага :) Вельмі дорага :)))


 


Ну а пасля збіралі чамаданы, прыбіралі пакой і тое, што не было сэнсу забіраць, дасталося мясцовым птушкам :)


І апошні пункт, дзе нашае прыбыванне ў Нарвегіі скончылася, быў аэрапорт і самалёт...
А далей адзін не зусім прыемны горад і адпачынак. Але гэта, як кажуць, іншая гісторыя :)

  

Цудоўнага настрою і прыемнага надвор'я!
У нас жа тут духата...