2013-12-08

Падушачкі з вышыўкай

За вакном снег, так прыгожа ляцяць сняжынкі, нібы танцуюць. А я сяджу і любуюся такім хараством прыроды. Ну і Рысёк тут, без яго ніяк. Сочыць за Торам. Такі кот цікаўны. Усё разумее, як чалавек. Муж дзівіцца, што кот нават мне адказвае, калі я што-небудзь у яго пытаю. Выхаванне!


Рысёк паўсюль ідзе за мной, усё правярае, усё кантралюе. Нават калі я шыю, ён тутачкі :)


Вось так мы з ім разам і сшылі падушачкі.


Спачатку мы вышывалі на льне матывы. Слімачок – дызайн MTSA, а ружачка трапіла да мяне з сеціва. Нават ня ведаю, хто яе аўтар.
 



Вось чаму я ў зімку хачу вясны, а вясной – лета, а летам – зімы?! Вось толькі восені не люблю, так добра, што яна ўжо скончылася. Зіма-зіма...
Хутка святы, ужо пара думаць пра падарункі, святочныя стравы і ўпрыгожванні для хаты. А Вы ўжо думаеце?
Святочных думак!